Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Лунінец

Мікалай Пятровіч Анцукевіч (1892–1971) — педагог, гісторык, лінгвіст. Нарадзіўся ў мястэчку Ельск Мазырскага павета Мінскай губерні. Скончыў Мазырскую прагімназію, Бабруйскую гімназію з залатым медалём. Па жаданні бацькі паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Санкт-Пецярбургу, але — «лірык» перамог «хіміка»: неўзабаве юнак выбраў Нежынскі гісторыка-філалагічны інстытут.

Віктар Андрэевіч Пінігін нарадзіўся 28 лістапада 1955 г. у г. Лунінцы Брэсцкай вобласці. Скончыў сярэднюю школу № 2 г. Лунінца ў 1973 г. і паступіў у Бярозаўскае прафесійна-тэхнічнае вучылішча будаўнікоў № 109, якое праз год скончыў з адзнакай. Працаваў у Лунінецкай ПМК-47 муляром чацвёртага разраду.

Аляксандр Пятровіч Хаўдзееў нарадзіўся 5 чэрвеня 1960 года ў г. п. Буда-Кашалёва Гомельскай вобласці. Неўзабаве сям'я пераехала ў Драгічынскі раён Брэсцкай вобласці, дзе ў в. Закозель прайшлі яго дзіцячыя і юнацкія гады.

Марыя Аляксандраўна Яраховіч (у дзявоцтве Леўшыц) нарадзілася 21 чэрвеня 1970 г. на лясным хутары каля вёскі Вулька-2 Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Бацька, Антон Лявонцьевіч Леўшыц, быў на фронце Вялікай Айчыннай вайны, у пяхоце прайшоў амаль да Берліна, быў двойчы цяжка паранены, узнагароджаны медалямі. Аповяды бацькі пра вайну зрабілі вялікі ўплыў на выхаванне светапогляду Марыі.

Рыгор Андрээвіч Жук нарадзіўся 16 лістапада 1944 г. у г. Лунінец Пінскай (з 1954 г. Брэсцкай) вобласці. Закончыў СШ № 1 г. Лунінца. Пасля тэрміновай службы ў Савецкай арміі ў 1965 г. пачаў працоўную дзейнасць рабочым на Лунінецкай чыгунцы.

Вольга Сцяпанаўна Грыдзюшка (Жогла) нарадзілася 1 красавіка 1954 г. у в. Багданаўка Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. У 1969 г., скончыўшы 8 класаў, паступіла ў Пінскае педагагічнае вучылішча імя А. С. Пушкіна. У 1973–1975 гг. працавала настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў Таджыкістане.

Горад Лунінец Брэсцкай вобласці вядомы з 1449г. як шляхецкае ўладанне пад назвай Малы Лулін. З 1471 г. сяло Лулінец маёнтка Ішкалдзь належала Неміровічам. У 1552 г. удава Я. П. Неміровіча Ганна (з роду Сапегаў) перадала сяло свайму прыёмнаму сыну — полацкаму ваяводзе Станіславу Давойне.

Марат Сяргеевіч Маркаў нарадзіўся 1 мая 1969 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Маці, Лілія Канстанцінаўна Маркава, працавала ў натарыяльнай канторы. Закончыў СШ № 2 г. Лунінца з залатым медалём. Класны кіраўнік — Наталля Аляксееўна Ерамеева. Вучыўся ігры на скрыпцы, у школьным рок-гурце іграў на бас-гітары. У школьныя гады захапляўся спортам, займаўся барацьбой дзюдо, наведваў футбольную секцыю. Пабываў у дзіцячых лагерах «Зубраня» і «Артэк», куды траплялі самыя актыўныя дзеці.

Адам Аўтаномавіч Машчыц нарадзіўся 27 снежня 1912 г. у в. Махновічы Мазырскага павета Мінскай губерні (цяпер Мазырскага раёна Гомельскай вобласці) у сям’і селяніна. Бацька загінуў на Першай сусветнай вайне, маці памерла ў 1922 г. Сірата бадзяўся па чужых сем’ях. У шаснаццаць гадоў пачаў працоўны шлях рабочым лесапільнага завода.

Віталь Іванавіч Тупека нарадзіўся 16 верасня 1968 г. у г. Лунінец Брэсцкай вобласці. Летнія канікулы праводзіў на радзіме сваёй маці ў в. Велямічы Столінскага раёна. Бабуля Ганна Фёдараўна Гушча вадзіла Віталя ў царкву, заклала асновы праваслаўных традыцый. Пасля заканчэння сярэдняй школы № 1 г. Лунінца (1985) Віталь Тупека паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт імя У. І. Леніна на факультэт «Радыяфізіка і электроніка». У 1987–1989 гг. праходзіў тэрміновую службу ў Савецкай арміі, затым працягнуў вучобу ў ВНУ. У чэрвені 1992 г. атрымаў дыплом па спецыяльнасці «інжынер-радыяфізік».

Старонка 1 з 3